Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі 2016/2017

Ідэя арганізаваць Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі ўзнікла з жадання паказаць жыхарам Мінску ды іншых гарадоў краіны самыя цікавыя аспекты аўстрыйскай культуры і мастацтва. Складаючы праграму, мы зразумелі, што найбольш паспяховы фармат для яе рэалізацыі — не кароткатэрміновы фестываль, а серыя значных падзеяў, якія праходзяць увесь год.

Нашы краіны ўсе яшчэ недастаткова ведаюць аб культурным жыцці адна адной. І, як здаецца, прыйшоў час гэта выправіць. Аўстрыя заўсёды асацыявалася з культурай, а Беларусь мае ўнікальны характар, які адлюстроўваецца і ў класічным, і ў сучасным мастацтве, цікавасць да якога расце.

Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі арганізаваны Аўстрыйскім культурным форумам, які ўзяў на сябе падрыхтоўку праграмы, яе рэалізацыю і запрашэнне партнёраў, супольна з генеральнымі партнёрамі — ААТ «Кронаспан АСП» і ААТ «Пріорбанк».

Рыхтуючы праграму Культурнага сезона, мы кіраваліся наступнымі прынцыпамі: яна павінна рэпрэзентаваць класічнае і сучаснае мастацтва, быць разнастайнай па напаўненні, адрознівацца колькасцю і якасцю падзеяў. Спадзяемся, нам гэта ўдалося!

СЫМОН МРАЗ

Праграмны дырэктар і каардынатар Аўстрыйскага культурнага сезона ў Беларусі
Дырэктар Аўстрыйскага культурнага форума ў Маскве

19:00
Беларуская дзяржаўная філармонія

1 – Габрыеле Прой. Campanulaceae

Аўстрыйскі культурны сезон у Рэспубліцы Беларусь адкрыецца унікальным канцэртам на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь выступіць сумесна з выдатнай скрыпачкай Аленай Дзянісавай, спецыяльна запрошанай з Аўстрыі.
19:00
Прастора «ЦЭХ»

3 – Калгасны осмас лактозы

Выстава твораў студэнтаў Універсітэта мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца ў рамках аўстрыйска-беларускага праекта«Калгасніца»
9:00
Галерэя «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

4 – Песня працы

Выставачны праект Студэнцкага цэнтра сучаснага мастацтва Alla prima Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у рамках аўстрыйска-беларускага праекта «Калгасніца»
0:00
Кінатэатр Galileo Silver Screen

5 – Лепшае кiно Аўстрыi

У рамках Аўстрыйскага культурнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца кінафестываль «Лепшае кіно Аўстрыі», дзе будуць паказаны самыя значныя фільмы за ўсю гісторыю аўстрыйскага кінематографа.
11:00
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск

6 – Пункт гледжання

Выстава сучаснага аўстрыйскага мастацтва
19:00
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск

9 – Вольфганг Амадэй Моцарт. Чароўная флейта

Сумесная пастаноўка канцэртнай залы «Брукнерхаус» і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь