• Лістапад 23, 2016
  • 0:00
  • Кінатэатр Galileo Silver Screen

Дата i час

23-27 лістапада 2016

Месца правядзення

Кінатэатр Перамога
вул. Iнтэрнацыянальная, 20
+375 17 203-77-66

Фестываль аўстрыйскага кіно

Сумесны праект Аўстрыйскага культурнага форуму і арт-аб’яднання CoolConnections

У рамках Аўстрыйскага культурнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца кінафестываль «Лепшае кіно Аўстрыі», дзе будуць паказаны самыя значныя фільмы за ўсю гісторыю аўстрыйскага кінематографа. Праграма дазволіць прасачыць, як складваліся кар’еры такіх сусветна вядомых рэжысераў, як Вольфганг Глюк, Петэр Патцак, Франц Антель, а таксама акцерскіх зорак мінулага і сучаснасці — Ромі Шнайдэр і Карла Марковіча. Асабліва цікава зірнуць на вытокі аўстрыйскага стылю цяпер, калі працы рэжысераў гэтай краіны высока адзначаюцца на розных міжнародных кінафестывалях.

Кінафестываль будуе сваю праграму вакол шэдэўраў нацыянальнага кінематографа Аўстрыі і будзе ўключаць у сябе фільмы розных перыядаў, знятыя як у XX-м, так і ў XXI стагоддзі. Аўстрыйскія пастаноўшчыкі славяцца і віртуозным валоданнем жанрамі, і майстэрскай працай з акцерамі, і ўменнем распавядаць няпростыя і захапляльныя гісторыі — ўсе гэта можна знайсці ў прадстаўленых карцінах. У праграму фестывалю ўвойдуць як фільмы, адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў і прэміяй «Оскар», так і карціны, якія дэманструюць арыгінальнасць і самабытнасць аўстрыйскага кіно без усялякіх рэгалій.

Спонсары

Сумесны праект: Аўстрыйскі культурны форум, Арт-аб’яднанне CoolConnections.

Генеральны спонсар: ААТ «Кронаспан АСП».

Пры падтрымцы: Austria Advantage, СБА ЗАСТ «Купала».