• Лістапад 5, 2016
  • 19:00
  • Беларуская дзяржаўная філармонія

Дата i час

5 лістапада 2016

Пачатак у 19:00

Месца

Беларуская дзяржаўная філармонія
пр-т Незалежнасці, 50
+375 (17) 284-44-33
www.philharmonic.by

Сусветная прэм’ера твора сучаснага аўстрыйскага кампазітара

Аўстрыйскі культурны сезон у Рэспубліцы Беларусь адкрыецца унікальным канцэртам на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь выступіць сумесна з выдатнай скрыпачкай Аленай Дзянісавай, спецыяльна запрошанай з Аўстрыі.

У праграму ўвойдуць творы венскіх класікаў (Вольфганга Амадэя Моцарта, Людвіга ван Бетховена), а таксама прагучаць выбраныя мініяцюры аўстрыйскага кампазітара канца XIX — пачатку XX стагоддзя Фрыца Крэйслера.
Кульмінацыяй вечара стане сусветная прэм’ера твора Campanulaceae (лац. — «Званочкавыя») Габрыеле Прой, аднаго з самых вядомых сучасных аўстрыйскіх кампазітараў.

Квіткі на канцэрт можна набыць на афіцыйным сайце Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Удзельнікі

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Дырыжор: Яўген Бушкоў
Салістка: Алена Дзянісава, скрыпка (Аўстрыя)

Праграма

  • Вольфганг Амадэй Моцарт – Канцэрт № 5 для скрыпкі з аркестрам ля мажор, KV.219
  • Людвіг ван Бетховен – Струнны квартэт № 11 фа мінор, op. 95 («Сур’езны»), інструментоўка Густава Малера
  • Эрык Фрайтаг – Навелета для струннага аркестра (фантазія на тэму двух беларускіх народных песень)
  • Фрыц Крайслер – Лепшыя мініяцюры для скрыпкі і струннага аркестра
  • Габрыэле Прой – Campanulaceae, для скрыпкі і струннага аркестра (прэм’ера)

Спонсары

Генеральны спонсар: Kronospan