• Лістапад 12, 2016
  • 19:00
  • Прастора «ЦЭХ»

Дата и час правядзення

Адкрыццё выставы: 12 лістапада 2016
13–16 лістапада 2016
12:00-22:00

Месца правядзення

Прастора «ЦЭХ»
вул. Кастрычніцкая, 16
+375 (33) 332-63-26
www.cech.by

Выстава твораў студэнтаў Універсітэта мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца ў рамках аўстрыйска-беларускага праекта«Калгасніца»

Тэмай даследавання маладых аўстрыйскіх мастакоў, студэнтаў факультэта выяўленчых мастацтваў і культуралогіі Універсітэта мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца, стаў беларускі калгас. Група студэнтаў спецыяльна адправілася ў Беларусь, каб наведаць некалькі калгасаў і выказаць у мастацкай форме сваё разуменне аграноміі.

На выставе будуць прадстаўлены жывапiсныя творы, аб’екты, фатаграфіі і перформансы. Экспазіцыя адкрыта для наведвання з 13 па 16 лістапада 2016 года ў прасторы «ЦЭХ».

Удзельнiкi

Аўтар ідэі: Сымон Мраз, Аўстрыйскі культурны форум.

Суправаджэнне праекта: Урсула Хюбнер, Cабіне Елінек, Універсітэт мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца; Марыя Баярынцава, Валянціна Айгнер, Аўстрыйскі культурны форум.

Мастакі: Сільвія Берндорфер, Штэфан Брандмайр і Фелікс Пёхгаккер, Марыя Жарый, Вероніка Зенгсбратль, Катарына Кафф, Лео Лунгер, Мелані Людвіг, Атте Пенттiнен і Аляксандра Каль.

Супольны праект

Універсітэт мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца
Аўстрыйскі культурны форум